{"product_id":"рэспубліка-глухіх","title":"Рэспубліка глухіх","description":"\u003cp\u003eДзеянне  “Рэспублікі глухіх” разгортваецца ў перыяд палітычнай смуты на адной акупаванай тэрыторыі. Хаця месца і час дакладна не вызначаны, здаецца, што ў тых жудасных падзеях мы пазнаём сваю эпоху і сваю краіну.\u003c\/p\u003e\r\n\u003cp\u003eАшаламляльная вершаваная прыпавесць, якая па форме нагадвае драматычны твор, адкрываецца сцэнай забойства акупантамі глухога хлопчыка Пеці. Стрэл, які падштурхоўвае жыхароў да пратэсту, — апошні пачуты імі гук. Горад глухне, і ў гэтай цішы мова жэстаў робіцца мовай іх маўклівага супраціву.\u003c\/p\u003e\r\n\u003cp\u003eКніга расказвае гісторыі прыватнага жыцця гараджан ва ўмовах публічнага гвалту: пары маладажонаў, Соні і Альфонса, якія чакаюць дзіця; адважнай Мамулі Галі, якая распачынае бунт у сваім лялечным тэатры; Галіных лялечніц, што ўдзень таемна вучаць жыхароў мове жэстаў, а ўначы завабліваюць салдат па адным і забіваюць за тэатральнай заслонай.\u003c\/p\u003e\r\n\u003cp\u003eАдначасова гісторыя кахання, элегія і палітычны памфлет, “Рэспубліка глухіх” гучыць як перасцярога і ставіць пад пытанне наша калектыўнае маўчанне перад абліччам жорсткасці і гвалту.\u003c\/p\u003e\r\n\u003cp\u003e“Глухія не вераць у цішыню, — піша Ілля Камінскі. — Цішыню прыдумалі тыя, хто чуе”.\u003c\/p\u003e\r\n","brand":"None","offers":[{"title":"Kobo eBook","offer_id":46286925955282,"sku":"a3a09c76-6f49-3127-bded-3ea2a0a2154c","price":7.41,"currency_code":"CAD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0655\/8980\/5233\/files\/image_ef808e2a-4212-4774-8aca-543bb55ac5aa.jpg?v=1762378423","url":"https:\/\/www.indigo.ca\/products\/%d1%80%d1%8d%d1%81%d0%bf%d1%83%d0%b1%d0%bb%d1%96%d0%ba%d0%b0-%d0%b3%d0%bb%d1%83%d1%85%d1%96%d1%85","provider":"Indigo","version":"1.0","type":"link"}