СЬМЯЯЦЦА — ЗНАЧЫЦЬ ПЕРАМАГЧЫ
Музыкі ВІА «Крыптаствалы» сумленна прайшлі праз агонь, ваду і медныя трубы профільных кабінэтаў.Іх творчасьць падзарадзілі патрыятызмам, ідэалёгіяй і любоўю да мірнага неба.
Але нешта пайшло ня так…
Чаму?
Даведаецеся з п'есы!
Спойлер:Не абышлося бяз унутраных ворагаў, Калектыўнага Захаду і зайздросьнікаў унікальнай эканамічнай мадэлі.
Гэтая кніга нагадвае: калі мы ўмеем сьмяяцца зь іх, значыць мы ўжо перамаглі.
Сьмех раззбройвае страх, агаляе абсурд і дае свабоду называць рэчы сваімі імёнамі.
Гэта запрашэньне быць ня проста гледачом, але саўдзельнікам праўды.